Отказ от гражданства Беларуси
Принят Палатой представителей 18 июня 2002 года. Одобрен Советом Республики 28 июня 2002 года.
...
Статья 11. Непризнание за гражданином Республики Беларусь принадлежности к гражданству иностранного государства За лицом, являющимся гражданином Республики Беларусь, не признается принадлежность к гражданству иностранного государства, если иное не предусмотрено международными договорами. Граждане Республики Беларусь, имеющие также иное гражданство, не могут на этом основании быть ограничены в правах, уклоняться от выполнения обязанностей или освобождаться от ответственности, вытекающих из гражданства Республики Беларусь.
...
Каментар:
У міжнароднай практыцы існуе тры варыянта стаўленьня да падвоенага (патроенага, etc) грамадзянства. Найлепш праілюстраваць на прыкладзе, скажам, 25-гадовага грамадзяніна ЗША, які прыехаў у краіну N з пашпартам гэтай краіны (і амэрыканскім пашпартам). Уявім, што паводле Закону краіны N грамадзянін да 27 гадоў павінен прайсьці вайсковую службу (беларуская сытуацыя).
Першы варыянт - і , трэба прызнаць, вельмі рэдкі. Грамадзянства іншай краіны прызнаецца. Так было ў Расеі да нядаўняга часу. Нашага госьця цапаюць з ваенкамату і прапануюць апрануць кірзачы, а ён ім -- US пашпарт у рожу. З кіслымі рожамі ваенкомаўцы пагаджаюцца, што супраць 6 флоту ЗША яны не папруць -- бо па законе іх краіны ён і ЗАМЕЖНЫ грамадзянін. У такім варыянце шмаь юрыдычных супярэчлівасьцяў, таму, паўтараю, гэта рэдкі варыянт. Можа быць, такіх краінаў засталося дзьве-тры.
Другі варыянт. Падвоенае грамадзянства не прызнаецца і ЗАБАРАНЯЕЦЦА. Вось гэтак было ў Беларусі да сёлятняга лета. Падвоенае грамадзянства забаранялася ЗАКОНАМ, там быў адмысловы артыкул, дзе было канкрэтна пра гэта сказана. Забаронена - і баста. У выпадку з наіым падарожнікам у краіне N яго ня простоа забрываюць у войска, а яшчэ і могуць засудзіць за парушэньне закона, што трымаў іншае грамадзянства, не выйшаўшы з ранейшага. У Беларусі такіх выпадкаў, наколькі я ведаю, не было, але брыдычныя падставы дзеля гэтага былі. Я цяпер наўскідку не назаву пералік краінаў такога кшталту, але вось Ірак, Іран - дакладна. Ёсьць і нейкія эўрапэйскія. Словам, пры атрыманьні новага грамадзянства там ад грамадзяніна патрабуюць абавязкова выходзіць з ранейшага.
І трэці варыянт. Гэта варыянт большасьці заходніх краінаў, у тым ліку ЗША. Грамадзянства іншай краіны не прызнаецца, але і НЕ ЗАБАРАНЯЕЦЦА. (У выпадку з ЗША тут ёсьць, праўда, некаторыя нюансы, гэта ня "чысты" варыянт такога кшталту, скажам, яны могуць прызнаць абарону консульствам іншай краіны свайго грамадзяніна, які адначасна зьяўляецца і амэрыканскім грамадзянінам). У выпадку з нашым падарожнікам такая краіна проста разглядае яго як свайго грамадзяніна, і пляваць ім на амэрыканскі, франзузскі ці там нейкі іншы пашпарт -- "Гэта ты ў сваёй Агайа амэрыканец, а ў нас ты прызыўнік. Заўтра у 7.00 на плацу". Бо, як і адзначана ў Законе РБ, "Граждане Республики Беларусь, имеющие также иное гражданство, не могут на этом основании быть ограничены в правах, уклоняться от выполнения обязанностей или освобождаться от ответственности, вытекающих из гражданства Республики Беларусь".
У прынцыпе, нашую спрэчку можна было б абмежаваць адным сказам з закона: "Граждане Республики Беларусь, имеющие также иное гражданство,..." і адсутнасьцю наўпроставай забароны на грамадзянства іншае. Ва ўсялякім разе, я ведаю людзей, якія маюць і амэрыканскі, і беларускі пашпарт. Прычым вельмі вядомых. Канешне, у адносінах да ўтрыманьня беларускага пашпарту ёсьць шэраг нюансаў (працяг штампіку і г.д.), але гэта ўжо іншая тэма.
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы отправлять комментарии
- 7811 просмотров
Комментарии
Такой порог, что насилу ноги переволок.